Дадатак «Фразавыя дзеясловы англійскай мовы».
Спіс найбольш ужывальных фразавых дзеясловаў (у алфавітным парадку).
дзеяслоў + часціца* | пераклад і прыклады |
---|---|
break down | ламацца (пра аўтамабілі, механізмы і г. д.) / развальвацца, распадацца (пра шлюб, стасункі і пад.) Lusia was very late because her car broke down. Люся дужа спазнілася, бо ў яе зламалася машына. |
carry on drive on go on walk on etc. і г. д. |
працягваць, рабіць далей (адпаведны дзеяслоў + далей) Drive on — ехаць далей Go on! — працягвай, кажы далей, (давай) далей Walk on — ісці/прагульвацца/шпацыраваць далей Don't stop working. Carry on. Не спыняйце працу. Працягвайце. (= працуйце/рабіце далей) — Excuse me, where is the station? Прабачце, дзе вакзал? — Carry on along this road and turn right at the lights. Ідзіце далей па гэтай дарозе і на святлафоры павярніце направа. Don’t stop here. Drive on. Не спыняйцеся тут. Едзьце далей. |
come on | давай (ну, ану) / даволі (досыць, годзе, кінь)
Come on! Everybody is waiting for you. Давай! Усе чакаюць цябе. |
cross out | закрэсліваць (закасоўваць, выкрэсліваць) памылку, слова і г. д. If you make a mistake, cross it out. Калі вы зробіце памылку, закрэсліце яе. |
fall over | падаць I fell over because my shoes were too big for me. Я ўпала, бо мае туфлі былі мне завялікія. |
fill in / out | запаўняць (анкету, бланк і пад.) — ам. fill out Can you fill in this form, please? Запоўніце, калі ласка, гэты бланк. |
get on | спраўляцца, рабіць поспехі (на працы, у школе, на экзамене і г. д.) / ладзіць, быць у добрых стасунках — ам. get along
How was your exam? How did you get on? Як прайшоў твой экзамен? Як ты справіўся? |
give up | здавацца (адступаць перад цяжкасцямі, перашкодамі; адмаўляцца ад далейшых спроб)
I know it’s difficult, but don’t give up. Я ведаю, што гэта цяжка, але не здавайся. give up something кідаць што-небудзь (напр. курыць), пераставаць рабіць штосьці Amila gave up her job when her baby was born. Аміля пакінула працу (перастала працаваць), калі ў яе нарадзілася дзіця. — Are you still learning Italian? Ты ўсё яшчэ вывучаеш італьянскую (мову)? — No, I gave it up. Не, я кінуў/закінуў. |
go off | выбухаць (пра бомбу і пад.) / спрацоўваць (пра сігналізацыю, будзільнік і г. д.)
A bomb went off and caused a lot of damage. Бомба выбухнула і прычыніла шмат шкоды. A car alarm goes off if somebody tries to break into the car. Аўтасігналізацыя спрацоўвае, калі хтосьці намагаецца пранікнуць у машыну. |
go out | выходзіць з дому (каб пазабаўляцца, павесяліцца, развеяцца), хадзіць куды-небудзь / гаснуць / сустракацца (пра закаханых)
— Are you doing anything tonight? Ты што-небудзь робіш сёння ўвечары? — Yes, I'm going out with some friends. Так, я з сябрамі іду бавіць час. |
grow up | вырастаць / сталець, станавіцца дарослым / узнікаць What does your son want to do when he grows up? Што хоча рабіць твой сын, калі вырасце? |
hold on | чакаць / трымацца, ухапіцца Can you hold on a minute? Вы можаце пачакаць хвілінку? |
hurry up | спяшацца, рабіць нешта больш хутка Hurry up! We don't have much time. Хутчэй! У нас мала часу. |
knock down | зносіць (дом, будынак і г. д.) They are going to knock down the school and build a new one. Яны збіраюцца знесці школу і пабудаваць новую. |
knock over | перакульваць, абарочваць (кубак, шклянку, келіх, чарку) / збіваць чалавека і г. д. Be careful. Don’t knock your cup over. Асцярожна. Не перакулі свой кубачак. There was an accident at the end of the road. A man was knocked over by a car. (or A man was knocked down by a car.) У канцы дарогі адбылося здарэнне. Чалавека збіла машына. |
look up | глядзець значэнне слова ў слоўніку (шукаць інфармацыю) I didn’t know the meaning of the word, so I looked it up in a dictionary. Я не ведаў значэнне слова, таму паглядзеў у слоўніку. |
pay back | pay somebody back
вяртаць камусьці грошы (доўг, пазыку) Thank you for lending me the money. I’ll pay you back next week. Дзякую, што пазычаеш мне грошы. Я вярну іх табе на наступным тыдні. |
put away | put something away
класці штосьці на месца (прыбіраць) After they finished playing, the children put their toys away. Скончыўшы гуляць, дзеці паклалі свае цацкі на месца. |
put out | гасіць (тушыць) агонь, цыгарэту і г. д. The fire brigade arrived and put the fire out. Прыехала пажарная каманда і пагасіла агонь. |
show round / around | show somebody round/around
паказваць камусьці нейкае месца, правесці па... We visited a factory last week. The manager showed us round. На мінулым тыдні мы наведалі фабрыку. Менеджар паказаў нам яе. |
slow down | рабіць што-небудзь больш павольна, запаволіць (збавіць, зменшыць, сцішыць) / весці больш спакойны лад жыцця You’re driving too fast. Slow down! Ты едзеш занадта хутка. Едзь цішэй/памалу! (Не ляці!) |
speak up | гаварыць (казаць) гучней / выказваць сваю думку, меркаванне I can’t hear you. Can you speak up, please? Я вас не чую. Калі ласка, кажыце гучней. |
take off | узлятаць (пра самалёт) / здымаць, знімаць (адзенне) The plane took off 20 minutes late, but arrived on time. Самалёт узляцеў на 20 хвілін пазней, але прыбыў своечасова. |
throw away | выкідаць/выкідваць смецце, непатрэбныя рэчы These apples are bad. Shall I throw them away? Гэтыя яблыкі дрэнь (кепскія). Мне іх выкінуць (павыкідваць)? Don’t throw away that picture. I want it. Не выкідвай гэтую карціну. Яна мне патрэбна. |
try on | прымерваць, прымяраць (адзежу) (у краме) This is a nice T-shirt. Shall I try it on? Гэта добрая саколка (футболка). Мне яе прымераць? |
turn down | turn down the TV, radio, music, heating etc.
памяншаць, змяншаць (гук, магутнасць і г. д.) The music is too loud. Can you turn it down? Музыка занадта гучная. Ты можаш зрабіць цішэй? |
turn up | turn up the TV, radio, music, heating etc.
павялічваць, пабольшваць (гук, магутнасць і г. д.) Can you turn the radio up? I can’t hear it. Ты можаш узмацніць радыё? Я не чую яго (мне не чутно). |
wake up | прачынацца / будзіць I often wake up in the middle of the night. Я часта прачынаюся сярод ночы. I have to get up early tomorrow. Can you wake me up at 6.30? Мне заўтра рана падымацца. Ты можаш пабудзіць мяне ў 6:30? |
wash up | мыць (талеркі, рукі і г. д.) Do you want me to wash up? (= to do the washing-up) Ты хочаш, каб я памыў посуд? |
* Граматычная часціца — службовае слова ў складзе фразавага дзеяслова,
можа быць прыназоўнікам або прыслоўем.
ам. — American English